Наша культурная спадчына.
Практыкум для педагогаў
Мэта:
- садзейнічаць павышэнню ўзроўню ведаў педагогаў па беларусазнаўстве;
- папоўніць скарбонку ведаў удзельнікаў семінара практычнымі матэрыяламі;
- садзейнічаць развіццю індывідуальнага творчага вопыту, удасканальваць валоданне беларускім маўленнем.
План правядзення практыкума
1. Гутарка «Развіццё беларускага маўлення дзяцей праз розныя віды мастацкай дзейнасці».
Пытанні:
— Якія мастацкія творы выкарыстоўваюцца ў рабоце з дзецьмі ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту для развіцця беларускага маўлення?
— Якія мастацкія творы выкарыстоўваюцца ў рабоце з Наша Культурная спадчына Практыкум для педагогаў дзецьмі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту?
— Як змяняюцца формы работы з дзецьмі ў адпаведнасці з іх узростам?
2. Гульня-віктарына «Пазнай твор, назаві аўтара».
Прапануюцца ўрыўкі з мастацкіх праграмных твораў для дзяцей дашкольнага ўзросту.
3. Гульня-віктарына «Што азначае гэты ўзор беларускага арнаменту?».
Прапануецца растлумачыць, чаму беларускі арнамент мае такія колеры і што яны азначаюць.
4. Праца ў групах (група выхавальнiкаў інсцэніруе казку, спаборнікі яе называюць).
5. Маўленчая гульня «Перакладзі і растлумач прымаўку».
П р а п а н у е ц ц а п е р а к л а с ц і рускую прымаўку на беларускую мову і растлумачыць яе сэнс.
6. Гульня-віктарына «Ці ведаеш ты Беларусь?». Пытанні пра Беларусь.
7. Музычная гульня «Адгадай мелодыю».
Запіс беларускіх народных песень, ансамбляў «Верасы», «Песняры».
ЛІТАРАТУРА: 1. Вучэбная праграма дашкольнай адукацыі. — Мінск: НІА, 2012. 2. Дубініна, Д.М. Родныя вобразы ў паэтычным слове: дапаможнік для педагогаў устаноў, якія забяспечва- юць атрыманне дашк. адукацыі: у 2 ч. Ч. 1 / Д.М. Дубініна. — Мазыр: Белы Вецер, 2008. 3. Някрасава, Н. Дзеці і мір казак / Н. Някрасава, Р. Маісеенка. — Мінск: Зорны верасень, 2006
http://praleska-red.by/content/xaxlova.pdf